Ветэран Арміі Краёвай і ўдзельнік Варшаўскага паўстання Якуб-Томаш Навакоўскі даслаў словы падтрымкі абаронцам Украіны і нават заінтанаваў песню на ўкраінскай мове.

Звяртаюся да вас, дарагі і гераічны народ, які так адважна змагаецца за сваю зямлю і незалежнасць супраць варварскага расійскага ўварвання. Трымайцеся ў сваёй гераічнай барацьбе так, як мы гэта рабілі ў часы нямецкай і савецкай акупацыі, – сказаў Навакоўскі.

– Шлю вам шчырую падтрымку ад польскіх камбатантаў, жаўнераў Арміі Краёвай і варшаўскіх паўстанцаў, каб вы выстаялі ў сваёй гераічнай барацьбе і мужна адбілі ўварванне, як гэта рабілі мы падчас нямецкай і савецкай акупацыі, – сказаў Навакоўскі.

Гэта пасланне мае глыбокі сімвалізм, бо 80 гадоў таму адносіны паміж украінскім і польскім народамі былі зусім не такія добрыя, як цяпер. Паміж імі існаваў моцны антаганізм, які меў у тым ліку і трагічныя наступствы. Але час і сумеснае супрацьстаянне агульным выклікам залечвае гістарычныя раны – піша тэлеграм-канал “Наша Ніва”.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)