Беларусы ліквідуюць лагер для мiгрантаў у лагістычным цэнтры ў Брузгах каля пераходу ў Кузніцы. Іх выцясняюць у Польшчу, – заявіла прэс-сакратар памежнай службы лейтэнант Ганна Міхальска.

— Мы атрымліваем інфармацыю, што гэты лагер закрываецца. Беларусы забіраюць туды людзей і пхаюць іх на польскі бок, паведаміла PAP Міхальска.

Яна патлумачыла, што ў апошнія дні пры спробе перасячы польска-беларускую мяжу былі затрыманыя нелегальныя мігранты з Іраку. Яна нагадала, што яны прыбылі ў Беларусь у мінулым годзе і знаходзіліся на складзе лагістычнага цэнтра ў Брузгах.

Крыніца: Nasz Dziennik, PAP

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)