Мінск прапанаваў частцы ўкраінскай дыпламатычнай місіі пакінуць Беларусь на працягу бліжэйшых 72 гадзін.

 

Як паведаміў сёння прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, прычынай радыкальных крокаў з боку афіцыйнага Мінска сталі “безадказныя крокі ўкраінскіх уладаў, пачынаючы з 2020 года, накіраваныя на разбурэнне міждзяржаўных адносінаў з нашай краінай, дзелавых кантактаў і сяброўскіх адносінаў паміж людзьмі».

 

Паводле звестак беларускага МЗС, Украіна не раз непасрэдна ўмешвалася ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь і ў 2021 годзе назвала Беларусь варожай Украіне краінай.

 

Анатоль Глаз у сваім паведамленні крытычна выказваўся аб блакадзе ўкраінскай паветранай прасторы для беларускіх самалётаў, якая адбылася пасля арышту беларускага апазіцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча. Па словах прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў, блакада была незаконнай.

 

Не абышлося без узгадвання аб сітуацыі якая мела месца пару дзен таму назад, калі прадстаўнік украінскай памежнай службы незвычайным чынам развітаўся з беларускім дыпламатам, які выязджаў з Украіны. Памежнік кінуў у пасла Беларусі Ігара Сокала кашалек  з 30 срэбранікамі і папрасіў перадаць грошы старшыні Белдзяржпагран камітэта Анатолію Лапо.

 

Варта адзначыць, што ў сваёй заяве прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз не закрануў тэму варожых крокаў афіцыйнага Мінска ў дачыненні да Украіны. З пачатку вайны ў нашай паўднёвай суседкі, Беларусь актыўна падтрымлівае расiйскага агрэсара, прапускаючы расiйскіх салдат праз Беларусь ва Ўкраіну.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)