Супрацоўнікі ГУБАЗіКа апублікавалі ў сваім тэлеграм-канале фота апазіцыйнага актывіста Зміцера Дашкевіча. Беларускi актывіст быў арыштаваны ўчора, адміністрацыйны працэс прызначаны на 24 сакавіка.

На фота за спіной Змітра Дашкевіча можна заўважыць расійскія прапагандысцкія плакаты ў падтрымку расійскага ўварвання ва Украіну, паведамляе сайт незалежнай беларускай газеты «Наша Ніва».

За апошнія два гады Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Беларусі ператварылася ў палітычную паліцыю. Праз яго прайшлі тысячы затрыманых грамадзян Беларусі. Ёсць шмат доказаў шырокага прымянення катаванняў супрацоўнікамі гэтай структуры.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)