У суботу, 26 сакавіка, у Варшаве прайшло шэсце з нагоды беларускага Дня Волі – 104-й гадавіны ўтварэння першай незалежнай беларускай дзяржавы. Сёлетняя дэманстрацыя прайшла пад дэвiзам салідарнасці з Украінай.

Дэманстранты сабраліся на плошчы Канстытуцыі ў Варшаве, адкуль рушылі да амбасады Украіны і дайшлі да амбасады Расiі. Падчас шэсця з прамовай выступіла лідар беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

Таксама з гэтай нагоды ў пятніцу на ратушы ў Варшаве быў вывешаны беларускі сцяг. Свята, непрызнанае ўладай дыктатара Лукашэнкі, неафіцыйна адзначае беларуская апазіцыя.

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)