Грамадскае аб’яднанне “Польска Мацеж Школьна” запрашае прыняць удзел у 11-м Фестывалі польскай песні iмя Чэсласлава Немэна.
Мэты фестывалю:
– ушанаванне творчасці выдатнага спевака і кампазітара Чэслава Немэна, які нарадзіўся ў Беларусі.
– пошук і прасоўванне маладых талентаў
– развіццё творчых інтарэсаў
– магчымасць далейшага развіцця
– прасоўванне польскай культуры ў Беларусі
– павышэнне выканальніцкага ўзроўню салістаў і ансамбляў
– папулярызацыя музыкі польскіх кампазітараў
Удзельнікі:
Фестываль адкрыты для дзяцей і падлеткаў 12-17 год.
Кожны ўдзельнік фестывалю рыхтуе адну польскую песню ці песню з рэпертуару Чэслава Немэна.
Удзельнік фестывалю адпраўляе аўдыёфайл разам з заяўкай па электроннай пошце на ўказаны адрас.
Журы:
Журы фестывалю ў складзе прафесійных музыкантаў выслухае ўсіх удзельнікаў і выбера пераможцаў і ганаровых настаўнікаў.
Пераможцы і ўзнагароджаныя атрымаюць каштоўныя матэрыяльныя прызы і дыпломы.
Калі ласка, дасылайце заяўкі і запісы музыкі па наступным адрасе: teresa.pms@interia.pl
Крыніца: pmsgrodno.org