Беларусь зняла ўсе абмежаванні на перасячэнне сухапутнай мяжы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Дакумент рэгламентуе ўмовы вызвалення iншаземцаў ад абавязку правядзення ПЦР-тэсту пры ўездзе ў нашу краіну. Беларусам ПЦР-тэст не патрэбны.

У Дзяржаўным памежным камітэце Рэспублікі Беларусь тлумачаць, што з 3 красавіка здымуць часовыя абмежаванні на перасячэнне беларускай мяжы.

Нагадаем, сухапутныя межы Беларусі былі закрыты 21 снежня 2020 года. Паездкі на працу, лячэнне і вучобу дазваляліся спачатку толькi раз у паўгода, потым раз у тры месяцы. Беларускія ўлады абгрунтавалі абмежаванні пандэміяй COVID-19.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)