У парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях. Набажэнства правялі наймалодшыя парафіяне, якіх падрыхтавала да гэтага катэхетка Алена Міхалевіч.
Арганізатарамі набажэнства выступілі пробашч касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі і парафіяльная супольнасць.
Юныя акцёры выдатна сыгралі свае ролі ў сцэнах Крыжовага шляху, змаглі стварыць малітоўную атмасферу для годнага ўcпрымання гэтай падзеі.
grodnensis.by