Польшча, Літва, Латвія і Эстонія пачнуць працэс поўнай ізаляцыі ад Расiі і Беларусі на працягу бліжэйшых 48-72 гадзін, паведаміў намеснік міністра інфраструктуры Украіны Мустафа Найем.

«На мінулым тыдні мы афіцыйна папрасілі калег спыніць дарожны рух з Расійскай Федэрацыяй і Беларуссю. Я дзякую ўсім міністрам транспарту згаданых краін. Рэакцыя неадкладная. Чакаем канчатковага выніку», — напісаў ён.

Найем дадаў, што ў выпадку пазітыўнага рашэння, межы з Расійскай Федэрацыяй і Беларуссю будуць цалкам закрыты для транспарту.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)