Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі заклікаў краіны НАТО і Еўразвязу прыняць неадкладныя меры, каб прадухіліць яшчэ тысячу ахвяраў вайны паміж Расiяй і Украінай. Палітык апублікаваў у твітары фотаздымкі з Бучы пад Кіевам, якія адлюстроўваюць бязлітасную жорсткасць расiйскіх салдат:

«Як члены Еўрапейскага саюза і НATO, мы павінны дзейнічаць зараз. Інакш будуць яшчэ тысячы (ахвяр)», — падкрэсліў намеснік кіраўніка МЗС, размясціўшы пад допісам фотаздымкі забітых.

-Многія з вас не хочуць бачыць гэтыя фотаздымкi. Я таксама не. Але нам нельга адводзіць вочы, гэта трэба паказваць усяму свету, асабліва тым, хто ўвесь час кажа: “не трэба правакаваць Пуціна, або не трэба абвастраць абстаноўку” — напісаў намеснік кіраўніка МЗС.

У сваю чаргу кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык напісаў «сёння няма ніякіх сумненняў у тым, што расiяне ўчынілі масавыя злачынствы пад Кіевам». Улады Украіны абвясцілі ў суботу, што аднавілі кантроль над усёй Кіеўскай вобласцю, а таксама над часткай дзяржаўнай мяжы з Беларуссю.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)