З наступнага навучальнага года ў польскіх школах у Беларусі нельга будзе выкладаць прадметы на польскай мове. Улады спасылаюцца на зменены закон, які парушае права на адукацыю на роднай мове. Гэтае рашэнне моцна ўдарыць па польскай меншасцi ў Беларусi.

Як паведамляе сайт rp.pl , у польскай школе № 36 г. Гродна ў сераду прайшоў сход бацькоў, на якім кіраўніцтва паведаміла, што з наступнага навучальнага года вучні будуць вывучаць усе прадметы на адным з дзвюх дзяржаўных моваў Беларусі (руская і беларуская).

Падчас сходу былі раздадзеныя спецыяльныя дэкларацыі, якія павінны былі запоўніць бацькі вучняў польскай школы. Ад бацькоў патрабавалi пісьмовую згоду на тое, ці змогуць дзеці ў 2022/23 навучальным годзе працягваць вучобу ў сярэдняй школе № 36 г. Гродна, дзе навучанне і выхаванне будуць адбывацца на рускай мове з выкладаннем польскай мовы і польскай літаратуры як школьных прадметаў.

Вывучэнне польскай мовы і польскай літаратуры будуць зведзены да мінімуму. Урокі роднай мовы будуць абмежаваныя максімум адной гадзінай на тыдзень толькі па жаданні бацькоў і са згоды раённых уладаў.

Як піша газета Rzeczpospolita, гэтым рашэннем абураныя і бацькі, і настаўнікі. На практыцы гэта азначае татальную русіфікацыю дзвюх польскіх школ, якія дзейнічаюць ў Беларусі.

Oświadczenie jakie muszą podpisać rodzice uczniów polskich szkół na Białorusi

фот. rp.pl

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)