На Гродзеншчыне працягваецца перэгрынацыя копій цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх святыняў. 2 красавіка адбылася ўрачыстасць унясення копій cвятых абразоў у касцёл св. Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве.

Урачыстую імшу цэлебраваў пробашч воранаўскай парафіі кс. Генадзь Рамашка і духоўны кіраўнік пілігрымкі кс. Станіслаў Станеўскі, CSsR. Звяртаючыся да прысутных, святар узгадаў, як сотні гадоў таму нашыя продкі прыходзілі да Марыі, каб Ёй пакланіцца, расказаць аб сваіх клопатах і праблемах, папрасіць у Яе дапамогі – і Яна кожнага слухала і дапамагала. Цяпер, па яго словах, Божая Маці прыйшла адведаць нас, бо мы Яе дзеці, а Маці заўсёды жадае нам дабра.

Таму, адзначыў а. Станеўскі, наша Нябесная Маці звяртаецца да нас, каб мы змаглі бачыць вялікія рэчы і быць сведкамі цудаў, якія чыніць Пан Бог у нашым штодзённым жыцці. “Яна ведае, што толькі з Ім чалавек зможа знайсці дабро, праўду, справядлівасць і любоў. І вось Яна дае нам бясцэнны дар – свайго Сына Езуса Хрыста, каб вучыцца прымаць Божую волю”, – дадаў святар.

У суботу 23 красавіка ў 7.30 у рамках урачыстасцяў завяршэння перэгрынацыi абразоў у санктуарыi Божай Міласэрнасці ў Воранаве адбудзецца Імша падзякі.

fot.grodnensis.by

grodnensis.by

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)