Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» паведаміў, што айцец Аляксандр Баран з Лынтупаў быў датэрмінова вызвалены з-пад варты.

Святара з камеры выклікалі на размову. Сказалі, што відаць цяпер шмат спраў перад святамі – наперадзе Пальмовая нядзеля і Вялікі Тыдзень, а затым Пасха – і без тлумачэння прычын і каментароў вызвалілі , — распавядаюць парафіяне.

Згодна з рашэннем суда, святар з Лынтупаў павінен быў выйсці на волю 8 красавіка, але святую Імшу ён цэлебраваў ужо 7 красавіка. Як піша katolik.life, на датэрміновае вызваленне паўплываў грамадскі рэзананс і моцная малітва.

Нагадаем, айцец Аляксандр быў асуджаны за «арганізацыю незаконнага пікету» і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)