Выйшла кніга пра жыхароў Беларусі і Украіны – змагароў за незалежнасць Польшчы, якія збунтаваліся ў савецкіх канцлагерах і лагерах прымусовай працы. Гэта ўнікальная публікацыя, якая апісвае лёс і ўспаміны палякаў з Усходу, якія перажылі пекла савецкіх лагераў. Кніга пад назвай «Бунты ў працоўных лагерах. Апавяданні польскіх вязняў ГУЛАГу» апублікаваў «Ośrodek Karta» і Цэнтр польска-расiйскага дыялогу і паразумення.
Фонд Ośrodek Karta — вядомая польская ўстанова, якая на працягу 40 гадоў займаецца даследаваннем і зборам матэрыялаў па гісторыі Польшчы і суседнiх краiн, у тым ліку Беларусі і Украіны. У сваёй заяве фонд падкрэслівае: «Гэта не вайна паміж Расіяй і Украінай. Гэта варварскi напад на вольны свет. Мы лічым, што дзяржаўны бандытызм не можа перамагчы ў дэмакратычнай Еўропе. Украіна стала Майданам Свабоды – лініяй абароны ўсяго свету. Мы з вамі”.
Выданне змяшчае каля 30 сведчанняў вязняў Варкуцкага, Нарыльскага і Кінгірскага лагераў. Усе яны змагаліся ў польскiх падпольных арганізацыях за незалежнасць і суверэнітэт Польшчы, большасць з якіх паходзілі з тэрыторый сённяшніх Беларусі і Украіны. Як падкрэслівае аўтарка Агнешка Кныт, яны не маглі змірыцца са стратай незалежнасці сваёй Радзімы і з тым, што Польшча апынецца пад савецкай акупацыяй. Яны змагаліся за сапраўдную незалежнасць – гэтак жа, як і ўкраінцы цяпер змагаюцца за сваю незалежнасць, – дадае аўтарка кнігі.