Памежная служба Польшчы паведаміла, што ў ноч з 10 на 11 красавіка сямёра нелегалаў спрабавалі незаконна перасекчы польска-беларускую мяжу. Як дадала памежная служба, у ваколіцах Чарэмхi польскія патрулі двойчы падвяргаліся нападам з боку беларускіх салдат, якія кідалі камяні. У выніку нападу пацярпелі два чалавекі. Таксама пашкоджаны аўтамабіль памежнай службы.
Прэс-сакратар Падляшскага аддзелу памежнай аховы маёр Катажына Здановіч паведаміла, што ў памежнiка была паранена рука, а ў вайскоўца — калена.
W dn.10.04 na terytorium🇵🇱próbowało nielegalnie przedostać się z🇧🇾37 cudzoziemców.#PSGCzeremcha -dziś po północy patrole🇵🇱dwukrotnie były atakowane przez żołnierzy🇧🇾 ,którzy rzucali kamieniami. Funkcjonariusz SG oraz żołnierz #WP zostali poszkodowani.Uszkodzony został pojazd SG. pic.twitter.com/N6QJpPAgvZ
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) April 11, 2022
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі сцвярджае, што польскія памежнікі нібыта абстралялі беларускі пункт пропуску Пясчатка.
Дзяржпагранкамітэт сцвярджае, што польскія сілавікі абстралялі беларускі пункт пропуску Пясчатка. pic.twitter.com/3VmdmHE3pf
— Наша Ніва (@nashaniva) April 11, 2022