Беларусь разглядае магчымасць пашырэння бязвізавага рэжыму для грамадзян суседніх краін.
“У мэтах умацавання добрасуседскіх адносін і развіцця ўязнога турызму ў цяперашні час беларускі бок разглядае магчымасць прадастаўлення грамадзянам суседніх дзяржаў з Еўрапейскага саюза права бязвізавага ўезду, выезду і знаходжання “, – паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.
Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, памежная служба Беларусі таксама працуе над механізмам, які дазваляў бы замежнікам наведваць памежную зону без пропуску.
Паводле дзяржаўнай прапаганды, пасля зняцця абмежаванняў, звязаных з каранавірусам, расце колькасць iншаземцаў, якія прыязджаюць у Беларусь з суседніх краін.