З нагоды Дня памяці Катынскага злачынства, які прыпадае на 13 красавіка, прадстаўнікі фонду “Młode Kresy”, створанага маладымі палякамі з Беларусі, Літвы і Украіны, усклалі вянок пад катынскім крыжам на вайсковых могілках у Варшаве.

Падчас акцыi ўшанавання памяці ахвяр савецкага злачынства cтаршыня фонду Міраслаў Капцэвіч заявіў, што гэтая трагічная дата назаўсёды застанецца ў памяці палякаў на Крэсах.

Пасля савецкай агрэсіі ў верасні 1939 года, амаль 22 тыс. палякаў загiнула ад рук супрацоўнікаў НКУС. Рэпрэсіям падвергліся жаўнеры Войска Польскага, супрацоўнікi паліцыі і памежнай аховы, якія знаходзіліся ў лагерах у Казельску, Асташкаве і Старабельску, затым многiя былі забітыя ў Катыні, Цверы і Харкаве.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)