Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўку да закона, якая дазволіць беларусам атрымліваць від на жыхарства па гуманітарных меркаваннях, а таксама дае магчымасць атрымаць гуманітарную візы ў Польшчы.

Паводле інфармацыі Цэнтра беларускай салідарнасці, атрыманай ад Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы, усе механізмы будуць даступныя кожнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, а не толькі тым, хто прыехаў з Украіны пасля 24 лютага.

Гэтыя змены сталі магчымымі дзякуючы прапановам Цэнтра Беларускай Салідарнасцi, Штаба Святланы Ціханоўскай і Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення ў складзе рабочай групы пры Міністэрстве ўнутраных спраў.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)