Нядаўна абрынулася частка фасада гістарычнага касцёла ў Зембіне пад Мінскам. Фота разбуранага храма апублікаваў беларускі фатограф Сяргей Плыткевіч.

Святыня шмат гадоў не аднаўлялася, у выніку абвалілася частка сцяны. Пакуль улады не прынялі ніякіх рашэнняў — умацаваць астатні франтон або цалкам знесці будынак. Гэта той самы знакаміты франтон, які можна ўбачыць на многіх фотаздымках – з фiгурай Маці Божай і гняздом бусла прама пад крыжам. Фатографу ўдалося зафіксаваць момант, калі бусел вяртаецца ў сваё гняздо на франтон гістарычнага касцёла.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)