25 сакавіка 2021 года ў Гродне быў затрыманы вядомы польскі дзеяч і журналіст Анджэй Пачобут. Анджэй мае статус падазраванага па крымінальнай справе па ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне варожасці»).

Праваабаронцы прызналi яго палітвязнем. У 2011 годзе супраць яго распачалі крымінальную справу за абразу прэзідэнта Беларусі.

Анджэй Пачобут — шматгадовы журналіст і публіцыст выданняў “Gazeta Wyborcza”, “Głos znad Niemna” і “Magazyn Polski”. Актыўна займаўся абаронай правоў польскай меншасці ў Беларусі. Аўтар кнігі «Сістэма Беларусь», якая апісвае генэзiс і функцыянаванне аўтарытарнага урада ў Беларусі.

Вiншаваннi для Анджэя Пачобута можна дасылаць па адрасе: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)