Прапуцінскія актывісты пагражаюць знішчыць польскія ваенныя могілкі ў Катыні. Беларускі журналіст Тадэвуш Гічан апублікаваў запіс, на якім бачна, як экскаватары з расiйскімі сцягамі і намаляванай літарай «Z» накіроўваюцца ў бок польскіх могiлак у Катыні. Гэта нагадвае метады тэрарыстычнай арганізацыі ІДІЛ.

– Правакацыя, накіраваная на могілкі ў Катыні, з’яўляецца часткай шэрагу агрэсіўных дзеянняў супраць Польшчы, – заявіў у інтэрв’ю Польскаму агенцтву друку Станіслаў Жарын, прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў.

Як адзначыў прэс-сакратар, ілжыва абвінавачваючы нас у разбурэнні магіл савецкіх воінаў — што не з’яўляецца праўдай, Масква пагражае могілкам, дзе пахаваны ахвяры Катынскага злачынства — генацыда, учыненага па загаду Крамля.

– Гэта перасячэнне чарговай мяжы, – дадаў Станіслаў Жарын.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)