Бюро грамадскай адукацыі Інстытута нацыянальнай памяці ладзіць канферэнцыю для настаўнікаў, якія працуюць за мяжой, у рамках Праграмы для польскай дыяспары. Падчас канферэнцыі, якая пройдзе з 3 па 13 ліпеня 2022 г., удзельнікі змогуць азнаёміцца з актуальнай дзейнасцю, навучальнымі матэрыяламі і навуковымі дасягненнямі Інстытута нацыянальнай памяці.
Апошнія два гады канферэнцыя праходзіла ў рэжыме анлайн, дзякуючы чаму ў ёй маглі паўдзельнічаць настаўнікі, якія займаюцца дыдактычнай работай у сваіх школах.
Асноўная частка канферэнцыі запланавана на гэты год у Вільні, дзе ўдзельнікі таксама змогуць даведацца пра найноўшую гісторыю з пункту гледжання нашых суседзяў.
Набор праходзіць да 28 красавіка 2022 г.: неабходна зарэгістравацца і запоўніць форму па спасылцы: https://edukacja.ipn.gov.pl/edu/form/dodaj291,XIV-Polonijne-spotkania-z-historia- najnowsza.html
Важна дадаць у форму кароткае апісанне сваёй адукацыйнай дзейнасці.
Удзел у канферэнцыі бясплатны, арганізатар пакрывае выдаткі на пражыванне, харчаванне і частку дарожных выдаткаў у максімальных коштах да:
400 еўра на кантынентальнае падарожжа;
1200 еўра на міжкантынентальнае падарожжа.
Вынікі набору ўдзельнікі даведаюцца ў красавіку.