Як паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянска вiзiя», учора пасля імшы ў касцёле ў Горках, быў затрыманы ксёндз Андрэй Кеўліч. Святару пагражае штраф або адміністрацыйны арышт.

Падставай для арышту і суда стаў рэпост допісу з профілю ў сацыяльных сетках, які лічыцца экстрэмісцкім.

Роўна месяц таму, 17 сакавіка, ксёндз Андрэй быў прызначаны дэканам Магілёўскага дэканату, які ўключае каталіцкія парафіі ва ўсходняй частцы Магілёўскай вобласці.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)