З нагоды 79-й гадавіны паўстання ў Варшаўскім гета ў сталіцы Польшчы праходзіць акцыя ўшанавання памяці герояў супрацiву. Гэта было першае гарадское паўстанне падчас Другой сусветнай вайны.

Паўстанне ўспыхнула 19 красавіка 1943 г. як адказ на нямецкую аперацыю канчатковай ліквідацыі гета. Антынямецкiм супрацiвам кіравалі яўрэйскія падпольныя арганізацыі.

Сёлета Музей гісторыі польскіх яўрэяў POLIN ладзіць юбілейную акцыю «Нарцысы». На вуліцах сталіцы зноў можна сустрэць валанцёраў, якія раздаюць папяровыя нарцысы – сімвал паўстання. Па словах дырэктара музея Зыгмунта Стэмпінскага, падчас сёлетняй акцыі плануецца раздаць 368 тысяч нарцысаў. Столькі яўрэяў жыло ў Варшаве да вайны.

У акцыі ўдзельнічаюць больш за тысячу валанцёраў, больш за 5 тысяч школ і больш за тысячу публічных бібліятэк па ўсёй краіне. Плюс памятныя мерапрыемствы ў Ізраілі і ЗША – дадае Зыгмунт Стэмпінскі.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)