249 гадоў таму, 21 красавіка 1773 года, пасол з Навагрудка на Сейм Рэчы Паспалітай Тадэвуш Рэйтан заступіў iншым паслам выхад сваім распасцёртым на падлозе целам, спрабуючы тым самым не дапусціць зацвярджэння першага падзелу Рэчы Паспалiтай .

Менавіта падчас гэтага сейму прагучалі яго знакавыя словы: «Хто любіць Бога, хто верны сваёй Айчыне, няхай сёння не пакідае яе, бо бачыце, што гаворка ідзе пра знішчэнне яе найважнейшых правоў».

Яго бескампраміснае стаўленне выклікала павагу нават у ворагаў. Нягледзячы на ​​тое, што Рэч Паспалiтая не захавалася, слаўнае імя Тадэвуша Рэйтана назаўсёды ўвайшло ў гісторыю Польшчы.

Тадэвуш Рэйтан пакончыў з сабой у 1780 годзе ў маёнтку Грушаўка пад Навагрудкам. Праз 150 гадоў яго нашчадак Генрык Грабоўскі пабудаваў у Грушаўцы неагатычную капліцу, дзе былі пахаваныя астанкі польскага героя.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)