Праваднiкi нелегалаў ​​працягваюць качаваць на польска-беларускай мяжы, каб дапамагчы мігрантам нелегальна перасекчы мяжу і дабрацца да кур’ераў.

Як піша Gazeta Polska, рэжым Лукашэнкі ўвесь час звозіць на польска-беларускую мяжу новых мігрантаў з усяго свету. На мяжы па-ранейшаму працуюць праваднiкi, якія cупрацоўнiчаюць з беларускімі службамі, каб дапамагчы мігрантам перасекчы мяжу і дабрацца да кур’ераў.

Напрыклад, некалькі дзён таму польскі памежнік затрымаў у Кузьніцы мужчыну, які назваў сябе грамадзянінам Афганістану. Iншаземец праводзіў праз мяжу нелегальных мігрантаў і супрацоўнічаў з беларускімі службамі. Польскія сілавікі высветлілі, што насамрэч ён з’яўляецца грамадзянінам Туркменістана. У выніку рашэння павятовага суда Саколкі мужчына быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА на тры месяцы.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)