Суд у Гродне хоча зліквідаваць мясцовае краязнаўчае таварыства «Коматава». Арганізацыя аб’ядноўвае 14 чалавек.

Пасяджэнне адбудзецца 22 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Пазоў накіравала галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

Асноўным напрамкам дзейнасці арганізацыі з’яўляецца ахова і захаванне культурнай спадчыны. Актывісты таварыства шмат часу прысвяцілі распрацоўцы і вырабу памятных шыльд. Старшынёй арганізацыі з’яўляецца Васіль Сямко, які родам з вёскі Коматава.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)