Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі перадаў велікодныя віншаванні беларусам праваслаўнага веравызнання. “Вялікдзень – свята пераходу ад няволі да свабоды”— падкрэсліў у сваім cвяточным віншаванні амбасадар Міхальскі.

-Няхай гэты час стане для Вас часам радасці ў такі складаны для Вашай Радзімы перыяд. Няхай ён дадасць Вам сіл, няхай Вас умацуе, каб Вы маглі неўзабаве радавацца свабодзе. Каб Вы маглі выйсці з турмаў, вярнуцца з выгнання, маглі быць гаспадарамі на сваёй уласнай зямлі. Хрыстос Уваскрос!

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)