22 красавіка ў Гістарычным інстытуце Вроцлаўскага ўніверсітэта адбылося афіцыйнае адкрыццё выставы «Лінія Пілсудскага. Затрымаць чырвоны бліцкрыг», прысвечанай гісторыі польскіх умацаванняў на мяжы з Савецкай Беларуссю ў міжваенны перыяд.

Выстава адкрылася ў рамках Дня адчыненых дзвярэй. На мерапрыемстве прысутнічалі таксама студэнты Студэнцкага навуковага клуба гісторыкаў, якія расказалі выпускнікам лiцэяў аб дзейнасці Інстытута.

Выставу можна будзе пабачыць да чацвярга (28 красавіка) у чытальнай зале бібліятэкі Гістарычнага інстытута Вроцлаўскага ўніверсітэта.

У сераду, 27 красавіка а 15 беларускі гісторык Ігар Мельнікаў раскажа ўсім зацікаўленым пра гісторыю «Лініі Пілсудскага».

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)