Паўсотні расiйскіх і беларускіх суб’ектаў, у тым ліку «Газпром», трапілі ў першы санкцыйны спіс, апублікаваны польскiм Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі. Кіраўнік міністэрства Марыюш Каміньскі заявіў, што польскія санкцыі павінны дапоўнiць еўрапейскія.
– Першы спіс уключае 50 пунктаў: прозвішчы расейскіх алігархаў і суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку «Газпром», – абвясціў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Камінскі.
— Мы будзем ужываць некалькі відаў санкцый, у першую чаргу замарожванне фінансавых актываў і маёмасных рэсурсаў гэтых кампаній. Дадаткова адхіленне ад удзелу ў дзяржаўных тэндэрах, а ў выпадку з алігархамі, забарона на ўезд у нашу краіну – дадаў Марыюш Камінскі.
Як адзначыў Марыюш Камінскі, гэта першы санкцыйны спіс, які ахоплівае найбольш сур’ёзныя суб’екты гаспадарання ў Польшчы.