Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі прынялі праект зменаў у Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь,- паведамілі на тэлеграм-канале Палаты прадстаўнікоў Беларусі.
Дакумент уносіць змены, якія прадугледжваюць магчымасць прысуду да смяротнага пакарання за здзяйсненне тэрарыстычнага акту.
«Праектам закона ўнесены змены ў КК Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення выключнай крымінальнай меры ў выглядзе смяротнага пакарання за здзяйсненне тэрарыстычнага акту», — гаворыцца ў паведамленні.
Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, законапраект быў падрыхтаваны з мэтай стрымання дэструктыўных элементаў, а таксама для дэманстрацыі рашучай барацьбы дзяржавы з тэрарыстычнай дзейнасцю.
Беларускія ўлады разглядаюць як акт тэрарызму, у тым ліку, сабатаж «чыгуначных партызан» супраць руху расiйскіх войскаў у бок Украіны.