Падчас сённяшняга візыту на газакампрэсарнай станцыі кампаніі Gaz-System у Рэмбельшчызне пад Варшавай прэм’ер-міністр Маравецкі заявіў, што Польшча дасягнула поўную энэргетычную незалежнасць ад паставак газу з Расiі.
— Калі б наш урад не пачаў будаваць газаправод у Свінавуйсці, то сёння ў нас былі б вялікія непрыемнасці. Наіўна было казаць, што Расiя не будзе выкарыстоўваць газавы шантаж, таму што яны гэтым карысталіся гадамі. Сёння Польшча дасягнула газавую незалежнасць ад Расiі. Нам не будзе пагражаць шантаж, заявіў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.
– Штогадовая патрэба Польшчы складае агулам 20-21 мільярд кубаметраў газу, унутраная здабыча складае каля 4 млрд. куб. Дзякуючы прэзідэнту Качыньскаму мы пабудавалі тэрмінал для звадкаванага газу ў Свінавуйсці, з яго дапамогай мы можам перапампоўваць 6 мільёнаў кубаметраў. Мы адкрылі інтэрканектары з Літвой, Чэхіяй і Германіяй. Нескладана падлічыць і дадаць Балтыйскі газаправод, будаўніцтва якога будзе завершана ў тэрмін – запэўніў Матэвуш Маравецкі.
Ад сённяшняга дня Расiя прыпыніла пастаўкі газу ў Польшчу.