24 красавіка ў Гродне ў сядзібе ГА “Польска Мацеж Школьна” прайшоў 8-ы конкурс дэкламацыі польскіх рэлігійных вершаў. Такім чынам арганізатары ўшанавалі памяць св. Яна Паўла ІІ, а таксама пазнаёмілi маладых палякаў з паэтычнай спадчынай вялікага Папы і вялікага паляка.

“Мы вельмі рады, што дзеці і моладзь цікавяцца рэлігійнай паэзіяй і любяць вершы. Бо паэзія для нас, для людзей, для таго, каб суправаджаць нас кожны дзень, у добры і дрэнны, вясёлы і сумны дзень”, – пішуць арганізатары конкурсу.

Вучнi з Гродна і ваколіц прадставілі сваё акцёрскае майстэрства ўжывую, а ўдзельнікі з іншых гарадоў — Мінска, Ліды, Брэста, Вілейкі і іншых — даслалі відэазапісы сваіх выступленняў, якія таксама прагучалі і былi ацэнены журы.

У конкурсе прынялі ўдзел дзеці і падлеткі ў трох узроставых катэгорыях:

I катэгорыя – дзеці 5-10 гадоў, 27 чалавек

ІІ катэгорыя – дзеці 11-14 гадоў, 20 чалавек

III катэгорыя – моладзь 15-18 гадоў, 18 чалавек.

Падчас конкурсу прагучалі вершы вялікіх польскіх паэтаў: Марыі Канапніцкай, ксяндза Яна Твардоўскага, Леапольда Стафа, Францішка Карпінскага, Уладзіслава Белзы, Уладзіслава Сыракомлі, а таксама вершы Караля Вайтылы, паэта – Папы.

Журы і гледачы былі ўражаны высокім узроўнем выступлення польскіх дзяцей і моладзі, пра што сведчыць вялікая колькасць пераможцаў конкурсу.

Дыпломы і прызы канкурсантам уручыла прадстаўнік Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў г.Гродна Ганна Алаба, якая прысутнічала на конкурсе. Асобы з iншых гарадоў атрымаюць прызы па пошце.

На падст. pmsgrodno.org, фот. PMS

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)