Гарадская рада Мукачава ва Украіне завяршыла працэс дэрусіфікацыі, які пачаўся пасля расiйскай агрэсіі супраць Украіны. З гэтага часу ў другім па велічыні горадзе Закарпацця з’явілася вуліца Кастуся Каліноўскага.

Мiж iншым былi зменены назвы дзвюх вуліц — Мінская і Беларуская, якія цяпер называюцца герояў Ірпеня і Кастуся Каліноўскага.

У рашэнні, якое абгрунтоўвае змену назвы вуліцы Беларускай, гаворыцца, што Кастусь Каліноўскі з’яўляецца «беларускім публіцыстам, юрыстам і рэвалюцыйным дэмакратам».

Кастусь Каліноўскі быў адным з кіраўнікоў паўстання ў Беларусі і Літве. Лічыцца нацыянальным героем Беларусі, Польшчы і Літвы. Пасля няўдалай спробы супрацiву, ў студзені 1864 г. быў арыштаваны царскімі ўладамі, а 22 сакавіка публічна павешаны ў Вільні.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)