Напярэдадні 82-й гадавіны смерці вялікага польскага героя маёра Генрыка Добжаньскага псеўд. Хубаль, кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў вайны і ахвяр рэпрэсiй (UDSKiOR) Ян Юзэф Каспшык, усклаў кветкі да мемарыялу «Szaniec Hubala» у Анеліне (Лодзінскае ваяводства).
Напярэдадні 82-й гадавіны яго смерці кіраўнік UdSKiOR Ян Юзэф Каспшык усклаў кветкі да мемарыялу «Szaniec Hubala», што знаходзіцца ў Спальскіх лясах каля вёскі Анелін (Лодзінскае ваяводзтва). 30 красавіка 1940 г. нязломны камандзір аднаго з самых вядомых рэгулярных партызанскіх атрадаў Войска Польскага маёр Хубаль правёў там свой апошні бой з нямецкiмi захопнiкамi.
На сённяшняй цырымоніi прысутнічалі дзеці і падлеткі з навакольных школ і дзіцячых садкоў, чые традыцыі асабліва звязаны з постаццю маёра Добжаньскага. Больш за тое, для маладога пакалення быў арганізаваны ўрок жывой гісторыі. Міністр Ян Юзэф Каспшык, кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і ахвяр рэпрэсiй таксама адказаў на пытанні польскай моладзi.
фот. UDSKiOR
Крыніца: Naszdziennik.pl, UDSKIOR