24 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці ў Воранаве, былі ўрачыста ўнесены рэліквіі благаслаўлёнай сястры Стэлы і яе дзесяці паплечніц, назарэтанак з Навагрудка.

Рэліквіі сясцёр-мучаніц, расстраляных фашыстамі падчас II Сусветнай вайны, перадала воранаўскай парафіі настаяцельніца Беларускай правінцыі назарэтанак сястра Філатэя Ціхановіч CSFN.

У святыні, дзе жывы культ Езуса Міласэрнага, абраз якога знаходзіцца ў галоўным алтары, сабраліся шматлікія парафіяне і госці. Прыбылі таксама пілігрымы з іншых месцаў і з суседняй Літвы.

Сёстры ахвяравалі сваё жыццё за 120 арыштаваных і асуджаных да смяротнага пакарання мясцовых палякаў. Масавыя арышты прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі Навагрудка і ваколіц пачаліся ў ліпені 1943 г. Пасля зняволення жыхароў настаяцельніца сясцёр назарэтанак, сястра Стэла, заявіла аб сваёй волі ахвяраваць жыццё дзеля іншых. У рэшце рэшт, нацысты змянялі смяротны прысуд на высылку ў Германію, а некаторых адпусцілі. Усе яны перажылі вайну.

fot.grodnensis.by

На падст. grodnensis.by

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)