Жонка Анджэя Пачобута, паведаміла што яго перавялі з СІЗА № 8 у Жодзіне ў СІЗА № 1 па вул. Валадарскага ў Мінску.

Нагадаем, што Анджэй мае статус падазраванага па крымінальнай справе па ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне варожасці»).

Анджэй Пачобут — шматгадовы журналіст і публіцыст выданняў “Gazeta Wyborcza”, “Głos znad Niemna” і “Magazyn Polski”. Актыўна займаўся абаронай правоў польскай меншасці ў Беларусі. Аўтар кнігі «Сістэма Беларусь», якая апісвае генэзiс і функцыянаванне аўтарытарнага урада ў Беларусі.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)