Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы вырашыла прыпыніць кантакты з беларускімі ўладамі. Пра гэта паведамляе тыднёвік беларускай нацыянальнай меншасці на Падляшшы «Ніва».
Гэта найбуйнейшая арганізацыя беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Таварыства было заснавана ў 1956 годзе ў Беластоку. Яго галоўная мэта – распаўсюджванне беларускай культуры, традыцыі і гісторыі ў Польшчы.
Штогод Беларускае грамадска-культурнае таварыства ладзіць у Беластоку шмат розных культурніцкіх мерапрыемстваў, найстарэйшы — агульнанацыянальны фестываль «Беларуская песня».