Учора ў рэдакцыі газеты «Intex-press» з Баранавіч супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрусы. Гэта звязана са справай затрыманага журналіста Юрыя Ганцарэвіча. Падчас ператрусу была забраная фотатэхніка, з дапамогай якой журналіст нібыта фатаграфаваў вайсковую тэхніку.

Ганцарэвіч быў арыштаваны ў канцы красавіка за тое, што фатаграфаваў расійскую вайсковую тэхніку ў аэрапорце Баранавічы, а пазней дасылаў фотаздымкі ў СМІ, якія рэжым палічыў «экстрэмісцкімі».

Журналіста з Баранавіч абвінавацілі ў «падтрымцы экстрэмісцкай дзейнасці». Яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

У 2021 годзе Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта Intex-Press.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)