У Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці знойдзены мёртвымі пяць зуброў. Пра гэта 13 мая паведаміла прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Паводле папярэдніх звестак, зубры належаць да Белавежскага нацыянальнага парку. Прычыны смерці ўстанаўліваюцца. На месцы здарэння працуе камісія з удзелам прадстаўнікоў мясцовага аддзелу Мінпрыроды і іншых зацікаўленых арганізацый.
«Пасля завяршэння працы камісіі будзе апублікавана дадатковая інфармацыя аб здарэнні», — адзначылі ў прэс-службе.
Крыніца: zerkalo.io