Будынак былога кляштара кармелітаў, помнік архітэктуры XVIII стагоддзя, выстаўлены на продаж у горадзе Глыбокае, што на Віцебшчыне. Як паведамляе партал zerkalo.io, будынак выстаўлены на аўкцыён па пачатковай цане адной базавай велічыні, гэта значыць 32 рублі. Гэта другая спроба продажу – першы аўкцыён у 2019 годзе быў няўдалы.

Кляштарны корпус і касцёл былi пабудаваны ў 1735 годзе. У пачатку наступнага стагоддзя ў кляштары спыніўся Напалеон Банапарт, які накіроўваўся ў Маскву.

У 1865 г. манастыр быў зачынены, а ў 1875 г. касцёл стаў царквой. У розныя гады ў жылым будынку размяшчаліся гасцявы дом, бібліятэка, бальніца і складскія памяшканні. Да нашых дзён захавалася толькі адно крыло будынка, два іншыя былі знесены ў 1892 годзе.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)