У Беларусі ў дванаццаты раз з пачатку года падаражэла аўтамабільнае паліва. Беларуская кампанія «Белнафтахім» абвясціла пра чарговае падаражанне. На гэты раз цана вырасла на 2 капейкі.
Цэны на паліва на беларускіх АЗС:
АІ-92 – 2,24 рубля;
АІ-95 – 2,34 рубля;
АІ-98 – 2,56 рубля;
Дызпаліва – 2,34 руб.
Прычыны чарговага падвышэння коштаў у Беларускай нафтавай кампаніі не каментуюць.