Супрацоўнікі Інстытута нацыянальнай памяці вядуць археалагічныя работы ў Пятрашскім лесе пад Беластокам. Падчас работ былі знойдзены парэшткі не менш як шасці ахвяраў камуністычнага рэжыму.
Вядуцца археалагічныя работы па пошуку месцаў пахавання ахвяр сталінскіх злачынстваў з 1946 года.
Як паведамляе Інстытут нацыянальнай памяці, для даследавання выкарыстоўваліся захаваныя паказанні сведкаў і матэрыялы са спраў, падчас якіх расследаваліся злачынствы супраць палякаў.
Знойдзеныя парэшткі будуць падвергнуты антрапалагічнаму i генетычнаму аналізу.