Еўропа абавязаная сваёй свабодай польскаму салдату, і Еўропа (хоць часам забывае) павінна памятаць пра гэта. Не было б свабоды, калі б не пралiццё крыві польскага салдата – заявіў кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў вайны і ахвяр рэпрэсiй (UDSKiOR) Ян Юзэф Каспшык у інтэрв’ю журналісту Радыё Марыя.

Учора ў Італіі прайшлі галоўныя ўрачыстасці з нагоды 78-й гадавіны пераможнай бітвы пры Монтэ-Касіна. Урачыстасці распачаліся святой Імшой, затым адбылася цырымонія ўскладання кветак на польскіх ваенных могілках у Монтэ-Касіна.

У цырымоніі прынялі ўдзел ветэраны 2-га Польскага корпуса, Ганна Марыя Андэрс, дачка генерала Уладзіслава Андэрса і амбасадар Польшчы ў Італіі, а таксама віцэ-прэм’ер, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны прафесар Пётр Глінскі.

Як адзначыў Ян Юзэф Каспшык, 78-я гадавіна бітвы пры Монтэ-Касіна – гэта для ветэранаў 2-га Польскага корпуса вяртанне да гісторыі 78-гадовай даўніны, а для нас – вялікі ўрок гісторыі.

— Гэта таксама будзе незабыўны ўрок гісторыі для моладзі, якая наведвае Монтэ-Касіна. Сюды прыязджаюць скаўты з Польшчы, Вялікабрытаніі і палякi з розных куткоў свету. Гэта будзе ўрок гісторыі, і ў Монтэ-Касiна мы пабудуем надзвычай важную супольнасць паміж пакаленнямі. На могілках Монтэ-Касiна разам стануць прадстаўнiкi пяці пакаленняў палякаў (пачынаючы са старэйшага і заканчваючы малодшым), якіх, колькі б ім ні было гадоў, аб’ядноўвае адна ідэя і адна думка, гэта значыць любоў да Польшчы – дадаў Ян Юзэф Каспшык.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)