У Беларусі забаранiлi продаж кнігі Джорджа Оруэла «1984», піша незалежная газета «Наша Ніва» са спасылкай на копію пастановы аб зняцці кнігі з продажу.
Упершыню раман на беларускую мову пераклаў Сяргей Шупа ў 1992 годзе. У 2020 годзе выдавецтва Андрэя Янушкевіча аднавіла выхад кнігі. У дзяржаўнай сетцы «Белкнiга» пазіцыя заняла чацвёртае месца ў рэйтынгу самых прадаваных кніг, паведамляе сайт “Нашай Нівы”.
Нагадаем, 17 мая ў Мiнску былі затрыманыя ўладальнік выдавецтва «Янушкевіч» і супрацоўніца кнігарні «Кнігаўка».