Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвясціў 21 мая Днём палітвязня ў Беларусі.
Год таму, 21 мая, пры нявысветленых абставінах у калоніі ў Шклове памёр беларускі палітвязень Вітольд Ашурак. Праваабаронцы заклікаюць да ушанавання памяцi і выказвання салідарнасцi з палітвязнямі ў Беларусі, а таксама патрабуюць ад уладаў іх вызвалення.
Вітольд Ашурак – беларускі нацыянальны актывіст з Бярозаўкі. Быў асуджаны ў жніўні 2020 года за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Ён памёр менш чым праз паўгода ў калоніі ў Шклове. Афіцыйнай прычынай стала спыненне сэрца, хаця, па словах сваякоў, на праблемы са здароўем мужчына не скардзіўся.