21 мая ў Беларускім доме ў Варшаве прайшоў вечар памяці Вітольда Ашурка.

Шматлікія госці прыйшлi ўшанаваць памяць беларускага палітвязня Вітольда Ашурка. Падчас урачыстасцi выступілі яго брат Андрэй Ашурак, а таксама яго сябры і паплечнікі – Юрый Губарэвіч, Вольга Быкоўская, Юрый Дзяшук, Марыся Харэвіч і Вячаслаў Сіўчык. Усе прысутныя маглі пачуць успаміны з жыцця Вітольда, фрагменты яго лістоў і апошнія словы Вітольда, сказаныя на судзе. Вечар сваім спевам упрыгожваў Свабодны хор і вядомы гродзенскi бард Аляксандр Дзянісаў.

Вітольд Ашурак – беларускі нацыянальны актывіст з Бярозаўкі. Быў асуджаны ў жніўні 2020 года за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Ён памёр менш чым праз паўгода ў калоніі ў Шклове. Афіцыйнай прычынай стала спыненне сэрца, хаця, па словах сваякоў, на праблемы са здароўем мужчына не скардзіўся.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)