Расiйска-беларускiя прапагандысцкiя рэсурсы распаўсюджваюць заведама ілжывую інфармацыю пра сям’ю польскага прэзiдэнта. Так, у матэрыяле «Хто сцірае памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і чаго дабіваюцца заходнія прапагандысты», апублікаваным на YouTube-канале АТН, сцвярджаецца, што дзедам прэзідэнта Польшчы быў камандуючы УПА Міхаіл Дуда. Фэйкавыя навіны пра дачыненне Анджэя Дуды да ўкраінскага нацыяналіста распаўсюджваюцца на многіх іншых расiйскіх і прарасiйскіх каналах. Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын пракаментаваў кампанію па ачарненні прэзiдэнта Польшчы.
Элементы кампаніі па ачарненні прэзідэнта Рэспублікі Польшча па-ранейшаму вызначаюцца ў расійскіх СМІ і навінавых каналах, якія працуюць на Крэмль. Выяўлены iлжывыя паведамленні, якія намякаюць на сувязі прэзідэнта Польшчы і ўкраінскага нацыяналіста Міхаіла Іванавіча Дуды, які ўдзельнічаў у валынскай разне, падкрэсліў Станіслаў Жарын.
Падабенства прозвішчаў выкарыстоўваецца расійскімі прапагандыстамі, каб ачарніць прэзідэнта Польшчы, намякаючы на ілжывыя сувязі з дзеячам УПА, які ўдзельнічаў у баях з палякамі падчас Другой сусветнай вайны, адзначыў прэс-сакратар міністра каардынатара спецслужбаў.
W mediach rosyjskich i kanałach informacyjnych pracujących na rzecz Kremla wciąż identyfikowane są elementy kampanii oczerniania Prezydenta RP. Promowane są kłamstwa dotyczące rodziny Prezydenta.
1/5 pic.twitter.com/mhGnK5syde— Stanisław Żaryn (@StZaryn) May 23, 2022