Нямецкі штотыднёвік Der Spiegel піша ў сваім інтэрнэт-выданні, што на расiйскім баку ва Украіне ваююць прынамсі дзве групы крайне правых экстрэмістаў. Газета спасылаецца на канфідэнцыйны даклад Федэральнай службы разведкі, у якім гаворыцца, што ў баявых дзеяннях ва Украiне прымаюць удзел Расiйская імперская ліга і Русіч.
Першая з іх, якая ўваходзіць у больш буйную арганізацыю пад назвай Расійскі імперскі легіён, ваявала на расійскім баку на Данбасе ў 2014 і 2015 гадах. Літаральна праз дзень пасля нападу Расiі на Украіну кіраўнік легіёну Дзяніс Гарэеў напісаў у Telegram: «несумненна, што мы выступаем за ліквідацыю сепаратысцкага ўтварэння, якім з’яўляецца Украіна».
«Супрацоўніцтва з гэтымі групоўкамі даводзіць да абсурду меркаваную прычыну вайны, г.зв. «дэнацыфікацыю» Украіны», – адзначаюць нямецкiя аналітыкі.
Крынiца: pr24.pl