16 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, па вуліцах Гродна прайшла традыцыйная Эўхарыстычная працэсія. Урачысты парад быў арганізаваны пасля двухгадовага перапынку, выкліканага пандэміяй каранавіруса.

Спачатку ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначалiў біскуп Гродзенскi Аляксандр Кашкевіч.

Пасля літургіі распачалася працэсія па вуліцах горада. Па традыцыі яна мела чатыры прыпынкі: каля катэдральнага, пабрыгіцкага, пабэрнардынскага касцёлаў і скончылася каля францішканскага касцёла.

На кожным прыпынку чыталіся фрагменты Евангелля. У сувязі з тым, што ў горадзе на Нёмне жывуць людзі розных нацыянальнасцей, Евангелле чыталі на розных мовах: польскай, беларускай, рускай, літоўскай і англійскай.

Крынiца: grodnensis.by

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)